
“Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў».
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч
«Тыдзень роднай мовы» і займальная віктарына “Падарожжа па Беларусі” зацікавілі выкладчыка Парэцкую М.І. і вучэбную групу ТМ-13.
Падчас мерапрыемства вучні-старшакурснікі адправіліся ў цікавае падарожжа па роднай краіне. Было прапанавана закончыць прыказкі, адгадаць беларускія святы, успомніць абласныя цэнтры з іх архітэктурнымі помнікамі, пры дапамозе фотаздымкаў пазнаць знакамітыя мясціны Беларусі. Максім Гайдаў быў самым актыўным удзельнікам, і астатнія хлопцы з вялікім задавальненнем давалі поўныя адказы, паказалі добрыя веды.