Творчая група цыклавой камісіі «Натуральныя і гуманітарныя навукі» каледжа прыняла актыўны ўдзел у чацвертым дне “Тыдня роднай мовы”, які прайшоў под дэвізам: «Родная мова – бестэрміновы пашпарт пісьменніка».
Межы баларускай мовы ахоўвала і правярала на адпаведнасць таленту пашпарт пісьменніка выкладчык Герасімава Е.А. у віктарыне “Таямніцы роднай мовы” з QR-кодамі.
У рамках мерапрыемства была напісана дыктоўка на беларускай мове «Берасцейскі царкоўны сабор (унія)» . Далей вучні вучэбнай групы МК-25 выконвалі заданні па QR кодах. Неабходна было суаднесці карцінкі з назвамі прадметаў адзення, мэблі з іх значэннем на беларускай мове, разгадаць беларускія фразеалагізмы.
На заключным этапе хлопцы былі падзелены на каманды і атрымалі заданне стварыць плакат па тэме мерапрыемства.
Выкладчык англійскай мовы Шыбека А.У. і вучні другога курса не засталіся ў баку ад мерапрыемстваў “Тыдня роднай мовы”, склалі відэатэку пра Беларусь. Папулярызацыя Беларусі ў англаязычным асяроддзі развівае пачуццё гонару і любові да сваёй Радзімы, выхоўвае ўзаемапавагу і адказнасць.