8 0232 51-60-95 mail@electrocollege.by

Наведванне выставы «Народ багаты на розныя святы...»13 лютага 2026 г. у рамках гуртковай работы, пад кіраўніцтвам Рагiнскай А.М., вучнi каледжа наведалі выставу «Народ багаты на розныя святы…». Гэта сумесны праэкт вядомага майстра Віктара Шыпкова і фiлiяла Цэнтра рамёстваў Гомельскага раёна.
Галоўным скарбам экспазіцыі стала рэканструкцыя народнага адзення. Майстар дэталёва аднавіў жаночыя, мужчынскія і дзіцячыя строі, якія насілі на Гомельшчыне ў мiнулым. Кожны касцюм — гэта не проста адзенне, а сапраўдная гісторыя, расказаная мовай арнаменту, крою і колеру. Кожны экспанат — гэта ўзор высокага майстэрства і даніна павагі да нашай спадчыны.
Вучнi нiбыта аппынулiся ў мiнулым i сваiмi вачыма ўбачылi як апраналіся iх продкi. Гэта мерапрыемства спрыяла ўмацаванню самасвядомасці і ідэнтычнасці. Гэта неабходна каб ведаць свае вытокі і глыбей урастаць у родную глебу.

Перевести »
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять
Отказаться