11 лістапада вучні вучэбнай групы СМ-36 наведалі Гомельскую абласную ўніверсальную бібліятэку імя У.І. Леніна.
Сёлета, 3 лістапада, споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, аўтара эпічных твораў у паэзіі і прозе, педагога, публіцыста, перакладчыка, вучонога, дзяржаўнага дзеяча Якуба Коласа. Гэта вялікая падзея для культурнага і асветніцкага жыцця краіны! Яе знакавасць яшчэ і ў тым, што адбываецца яна ў рамках святкавання Года гістарычнай памяці.
Хлопцы–выпускнікі з задавальненнем азнаеміліся з выставачным праектам з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа пад назвай «50 імгненняў: фоталетапіс жыцця народнага паэта Беларусі Якуба Коласа».
На выставе прадстаўлены 50 імгненняў з жыцця народнага паэта Беларусі Якуба Коласа – 50 фотапартрэтаў беларускага песняра. Яны складаюць фоталетапіс яго жыцця, пачынаючы ад першага вядомага нам здымка Канстанціна Міцкевіча, што быў зроблены ў 1901 г. у Нясвіжы, і заканчваючы фотаздымкам апошняга года жыцця пісьменніка.