20 верасня.
«Мова – крыніца чалавечага жыцця».
Пімен Панчанка
«Тыдзень роднай мовы» і музычныя перапынкі сення зрабілі настрой на ўвесь дзень, таму што «Мова родная — мова модная».
На 1 і 3 паверхах коледжа чуліся беларускія песні ў выкананні гурта “Песняры”, “Дразды”. І першакурснікі, і старшакурснікі энергічна далучыліся да гэтай ініцыятывы выкладчыкаў Борсукавай Т.В., Герасімавай Е.А. і педагога-арганізатара Мурашовай В.Л., што значна павысіла матывацыю да вывучэння беларускай мовы і развіцце эстэтычнага густу.
Быкава А.М. арганізавала выставу , прысвечаную знакамітым землякам «Майстры слова». У бібліятэцы коледжа можна даведацца , што побач з намі жывуць, працуюць, пішуць цудоўныя творы мясцовыя паэты і пісьменнікі, якія складаюць гонар нашага краю.