У моўную гасцёўню «Інфармацыйная прастора кабінета беларускай мовы і літаратуры» педагагічных работнікаў запрасіла выкладчык беларускай мовы і літаратуры Борсукава Т.В.Час, праведзены з калегамі ў гасцёўні, быў напоўнены роздумам аб стане роднай мовы і беларускамоўнай літаратуры.
Значная ўвага ў рабоце метадычна-творчай гасцёўні была прысвечана засваенню шляхоў папулярызацыі роднай мовы, прыцягненню ўвагі да культурнай спадчыны і яе захаванню.