Я – бeлapyc, i я шчacлiвы,
Штo мaцi мoвy мнe дaлa,
Штo poдныx пeceнь пepaлiвы
I зблiзкy чyю, i здaля.
Ніл Гілевіч
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашага каледжа, вельмі важным святам для навучэнцаў і выкладчыкаў.
Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей , якія пражываюць на тэрыторыі краіны. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.
На працягу дня навучэнцы выконвалі тэсты, расказвалі пра сваю любоў да роднай мовы, прысвяцілі ёй самыя прыгожыя словы, гучалі беларускія вершы, песні, пажаданні беларускай мове заўсёды займаць сваё пачэснае месца сярод іншых моў.