8 0232 51-60-95 mail@electrocollege.by

Маўленчы этыкет і культура маўленняБернард Шоу гаварыў, што ёсць пяцьдзесят спосабаў сказаць “так” і пяцьсот спосабаў сказаць “не”, але ёсць адзін спосаб напісаць гэта.

29 лістапада па плану работы цыклавой камісіі “ Прыродазнаўчыя і гуманітарныя навукі” адбыўся адкрыты навучальны занятак па вучэбнаму прадмету «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» выкладчыка вышэйшай катэгорыі Борсукавай Таццяны Васільеўны ў вучэбнай групе ОС-34 на тэму «Маўленчы этыкет і культура маўлення».
Асноўная задача занятка – ўспомніць і падагуліць веды пра маўленчы этыкет і культуру маўлення, якія спатрэбяцца будучым сакратарам у іх прафесійнай дзейнасці. На занятку дзяўчаты і хлопцы разглядалі такія паняцці як моўны этыкет, прафесійная этыка, маўленчыя формулы.
Ці важна сакратару валодаць маўленчым этыкетам і культурай маўлення? Выкананыя заданні пісьмовыя і вусныя, онлайн тэст, віншавальная паштоўка з надыходзячым Новым годам і Калядамі-ўсе гэта было адказам на пытанне занятка і не пакінула абыякавымі ні гасцей, ні вучняў.

Перевести »
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять
Отказаться