Лавіна крэатыву мінулага дня спынілася надвячоркам 3 сакавіка ў вучэбнай групе СМ-26.
Энергію каманд “Дзікі”, “Буслы” , “Зубры” ледзь стрымлівалі выкладчык Руцкая Наталля Віктараўна і куратар Борсукава Таццяна Васільеўна.
У сапраўдны тэатр з міні-сцэнай пераўтварыўся 32 кабінет . Кемлівым хлопцам СМ-26 было мала візуалізацыі, у ход ішлі пантаміма і складанне вершаў.
У ролі таленавітых паэтаў выступілі Харошка Даніла і Чамярыцкі Аляксей, яны праявілі свой талент і выразілі шчырую любоў і ўдзячнасць роднай мове.
Паказаць свае веды па беларускай мове і літаратуры давялося ўсім. Навучэнцы прыгадвалі беларускія прыказкі, адгадвалі загадкі, жартавалі і перакладалі словы з рускай мовы на беларускую. Тыдзень беларускай культуры захапіў усіх удзельнікаў! :)