Прамяніся ярчэй
Ды звані ўсё званчэй і званчэй,
Наша простае шчырае слова-
Беларуская мова.
Авяр’ян Дзеружынскі
Квэст-гульня «З родным словам па жыцці» праходзіла ў межах “ Тыдня беларускай культуры” 23 лютага.
Кожны навучэнец вучэбнай групы ЭС-12, ОС-13 атрымаў свой маршрутны ліст. На пунктах маршруту хлопцы і дзяўчаты выконвалі прапанаваныя выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Борсукавай Таццянай Васільеўнай заданні і атрымлівалі за гэта балы, якія заносілі ў маршрутныя лісты.
III тура заданняў былі прысвечаны беларускай мове, літаратуры, культуры, мастацтву і нікога не пакінулі раўнадушным, змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса, — гонар за сваю мову!