8 0232 51-60-95 mail@electrocollege.by

Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і твор гэты – моваПагавары са мной на мове,
На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты – у кожным слове
Душа яднаецца з душой.

«Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і твор гэты – мова» пад такім дэвізам прайшоў сення першы дзень «Тыдня роднай мовы» , і распачаўся ен з самага ранку на музычных перапынках на 3 паверсе коледжа. Там у холе размясцілася выстава плакатаў, падрыхтаваная вучэбнай групай СМ-26, «Як ты дорага мне, мая родная мова!». Вучні-першакурснікі на вучэбных занятках напісалі дыктант “Беларусы”, дзе паказалі свае веды беларускай мовы, назапашаныя ў базавай школе.
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску» зацікавіла старшакурснікаў, якія працягваюць вывучанне беларускай мовы на вучэбным прадмеце “Беларуская мова( прафесійная лексіка)”. Свае здольнасці перакладчыка прапануем паспрабаваць усім аматарам беларускай мовы: https://people.onliner.by/2022/09/04/perakladzice-slovy-z-belaruskaj-movy-na-ruskuyu-test

 

Перевести »
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять
Отказаться