8 0232 51-60-95 mail@electrocollege.by

Конкурс чытачоў "Чытаем вершы пра родную мову"Ты бабуліна казка,
Ты матуліна ласка,
Ты гаючая краска,
Ты ад болю замова,
Хлеб на чыстым абрусе,
Храм, дзе Богу малюся,
Ты душа Беларусі –
Наша родная мова!
Леанід Пранчак

Літаратуру як люстэрка мовы ўяу́ляюць сабе ўдзельнікі конкурса чытачоў «Чытаем вершы пра родную мову».

Верш Якуба Коласа “Слова” Мікалай Каўганаў, гр.СМ-26, выбраў таму, што ен увабраў у сябе надзеі і спадзяванні простых людзей, іх імкненне да свабоды і шчасця, а гэта заўседы актуальна.

Мікіта Бідаў, гр.СМ-26, так жа, як і Янка Купала ў вершы “Роднае слова”, лічыць, што беларусы павінны заўсёды размаўляць на сваёй роднай беларускай мове і пры гэтым ганарыцца ёю.

Разам з Піменам Панчанкай праблему захавання мовы раскрыў Генадзь Голуб, гр.МК-25, у вершы ”Родная мова”.

Максім Гайдаў, гр. ТМ-13, не змог спыніць свой выбар на адным вершы, таму выбраў адразу два твора: Уладзімір Караткевіч”Паэт” , Ніл Гілевіч «А ў полі вярба».

Несцерава Івана, гр.ТЭ-21, хвалюе лёс беларускай мовы і культуры, духоўная спадчына народа, таму быў выбраны верш Ніла Гілевіча “Родная мова”.

Сустрэчу з жывым народным словам Аляксей Пахуноў, гр. МК-25, перадаў у вершы Максіма Танка“Родная мова”.

У верша Леаніда Пранчака “Беларуская мова” з’явіўся яшчэ адзін прыхільнік – гэта Павел Намачэнка гр. МК-25.

Віншуем пераможцаў:
Максім Гайдаў гр. ТМ-13 Дыплом I ступені
Мікіта Бідаў гр.СМ-26 Дыплом II ступені
Іван Несцераў гр.ТЭ-21 Дыплом II ступені
Генадзь Голуб гр.МК-25 Дыплом III ступені

Перевести »
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять
Отказаться