Дык не дарма, відаць, нас з вамі
Завуць жартоўна бульбашамі.
У інтернаце коледжа ў аўторок надвячоркам Шулешка Г.М. запрашала ўсіх у кіналекторый “Беларуская нацыянальная кухня».
Як сапраўдная гаспадыня і вялікі аматар беларускага слова, яна пазнаёміла вучняў са стравамі беларускай нацыянальнай кухні і паэтычнымі творамі, прысвечанымі кулінарнаму майстэрству беларусаў. Першакурснікі зацікавіліся побытам і культурай продкаў, беларускімі народнымі традыцыямі, звычаямі.