Калядныя святы на Беларусі займаюць асобнае месца сярод іншых у народным календары. Яны пачынаюцца ў пачатку каляндарнага года. З імі нашы продкі звязвалі свае надзеі на шчаслівае жыцце ў будучым годзе.
Калядныя святы ахопліваюць тры святы: Каляды (Нараджэнне Хрыстова), Новы год і Вадохрышча (Хрышчэнне). Гэтым святам і прысвечана выстава.