
У кінатэатрах Беларусі праходзіць кінапаказ фільма «Чорны замак», заснаванага па матывах рамана «Чорны замак Альшанскі» Уладзіміра Караткевіча – першага беларускага пісьменніка, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыва.
Навучэнцы вучэбных груп ЭС-12, НС-13, МО-14, НМ-23, МС-24, Т-13, ТМ-14 сумесна з выкладчыкамі- філолагамі Борсукавай Таццянай Васільеу́най, Мілевіч Аленай Сяргееу́най, майстрам працоу́нага навучання Туравец Юліяй Вітальеу́най не засталіся ўбаку і далучыліся да нацыянальнага прагляду кінакарціны «Чорны замак».
Фільм “Чорны замак” адна з самых чаканых культурных падзей 2024 года. Гэта сумесны праект Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» і расійскай кампаніі «Нью Арт Сінема Прадакшн».
У фільме пераплятаюцца падзеі старажытнасці, звязаныя з родам Альшанскіх, старонкі з гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і падзеі сучаснасці. Каханне і здрада, жорсткасць і смага грошай, таксама пошук неўміручасці пераплятаюцца ў гэтай стужцы, каб ліха закруціць клубок падзей, які ў фінале здолеюць разблытаць героі фільма.
Фільм выклікаў у хлопцау́ масу эмоцый. Сваім меркаваннем адносна прагледжанага яны дзяліліся адразу па завяршэнні паказа ў холе кінатэатра.