21 верасня.
«Я нарадзіўся ў Беларусі і так, як маці, гавару» – гэта дэвіз трэцяга дня “Тыдня роднай мовы”
Конкурс творчых пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю» захапіў удзельнікаў, асабліва пранікненыя, шчырыя словы выказалі вучні вучэбнай групы МК-25, МК-35.
“Мая родная мова — беларуская, і я кажу гэта з гонарам, бо для мяне яна самая лепшая”.
“Кожны дзень хочацца чуць непаўторнае «добры дзень», цудоўнае «дзякуй», чароўнае «калі ласка» і мілагучнае «будзьце ласкавы»”.
“За кожным словам стаіць жыццё, надзеі, пакуты і запавет нашых продкаў”.
“Веданне роднай мовы робіць нас культурнымі і адукаванымі людзьмі”.