3 легендаў і казак былых пакаленняў,
3 калосся цяжкога жытоў і пшаніц,
3 сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,
3 грымучага ззяння бурлівых крыніц,
3 птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, і з радасці, і з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святыні народа, бяссмерця яго, —
Ты выткана, дзіўная родная мова.
Акцыя «Чытаем Максіма Танка разам» прайшла напрыканцы “Тыдня роднай мовы” у каледжы электратэхнікі. У мове ўвасоблена духоўнае жыццё народа — яго гісторыя, яго слава і веліч, яго мінулае і сучаснае. Максім Танк глыбока разумеў, якім духоўным скарбам для народа з’яўляецца яго мова.