8 0232 51-60-95 mail@electrocollege.by

Адкрытае выхаваўчае мерапрыемства “Кулінарная гасцёўня”

31 сакавіка адбылося адкрытае выхаваўчае мерапрыемства, якое прайшло ў выглядзе свята беларускай нацыянальнай кухні “Кулінарная гасцёўня”. Навучэнцы пазнаёміліся з асаблівасцямі беларускай кухні, пачаставаліся бабкай, дранікамі, галушкамі, морсам з журавін.

Усе прысмакі былі прыгатаваны рукамі навучэнцаў з групы СМ-16. Да мерапрыемства аформлена выстава “Бабулін пачастунак”, арганізавана святочная праграма, на якой рабяты даведаліся пра звычаі і абрады беларусаў, звязаныя з харчаваннем, дружна переказвалі прымаўкі, прыказкі аб ежы, хлебе, разгадвалі красворд “Беларуская кухня”.

Перевести »
Мы используем cookie-файлы для наилучшего представления нашего сайта. Продолжая использовать этот сайт, вы соглашаетесь с использованием cookie-файлов.
Принять
Отказаться