21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы!
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
У. Дубоўка
Мова адыгрывае найважнейшую ролю для забеспячэння самабытнасці чалавека.
Міжнародны дзень роднай мовы – гэта яшчэ адна нагода, каб кожнаму беларусу задумацца аб лёсе нашай мовы, аб той бясцэннай спадчыне, што засталася нам ад прадзедаў, аб тым багацці, якім мы, беларусы, павінны валодаць ужо толькі таму, што нарадзіліся і жывём на Беларусі.
У 2022 годзе гэтае свята праводзіцца на тэму «Выкарыстанне тэхналогій пры шматмоўным навучанні: выклікі і магчымасці».
21 лютага навучэнцы вучэбнай групы СМ-26 адказалі на пытанні анкеты “Чаму я вывучаю беларускую мову” . Хлопцы былі адкрытымі, шчырымі, працавалі з добрым настроем, з добрымі думкамі. Запрашаем усіх адказаць на пытанні https://vk.com/ggptk_el?w=wall-60609580_5210